"Татнефть" пабудуе ў Беларусі 38 заправак

15.05.2010 14:41
Архив Редакция

Кампанія "Татнефть" адкрые ў Беларусі 38 АЗС і ў перспектыве павялічыць колькасць да ста. Пра гэта паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Татарстана Рустамам Мініханавым.

«Мы дамовіліся яшчэ два гады назад, што сетка АЗС у Беларусі будзе прадстаўлена нашымі калегамі з Татарстана», — цытуе Сяргея Сідорскага БелТА. Па словах Рустама Мініханава, «у Татарстана ёсць стратэгічны інтарэс у прасоўванні ў Беларусі аўтазаправачных станцый».
Прэм’ер-міністр Беларусі таксама адзначыў перспектыўнасць далейшых перамоваў па супрацоўніцтве з беларускімі НПЗ. «Адпаведныя прапановы беларускаму боку паступаюць, і мы іх разглядаем», — заявіў Сяргей Сідорскі. У наш час на беларускіх НПЗ штогод перапрацоўваецца каля 1,5 млн. тон нафты з Татарстана.

Как вам новость?