Тэкстыльную фабрыку ў Талачыне ліквідуюць

20.07.2010 09:32
Архив Редакция

Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці вынес рашэнне аб банкруцтве з ліквідацыяй Талачынскай тэкстыльнай фабрыкі, паведаміла суддзя Вольга Гаціла. Маёмасць прадпрыемства будзе распрададзена для пагашэння запазычанасці на суму больш за 1,5 млрд. рублёў.

Справу аб банкруцтве тэкстыльнай фабрыкі распачалі ў лютым 2010 года па ініцыятыве самога прадпрыемства. На спробы вывесці фабрыку з крызіснага стану выдаткавалі ў цэлым каля 400 млн. рублёў. Аднак прынятыя меры не далі выніку. Каэфіцыенты, якія характарызуюць фінансавы стан прадпрыемства, пастаянна пагаршаліся.

Камісія па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці і банкруцтва пры аблвыканкаме прызнала немэтазгодным дасудовае аздараўленне прадпрыемства. Віцебскі аблвыканкам, ва ўласнасці якога знаходзіцца прадпрыемства, падтрымаў неабходнасць узбуджэння вытворчасці па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці, паведамляе БелТА.

Пасля ўступлення рашэння суда ў законную сілу антыкрызісны кіраўнік павінен прыступіць да пагашэння даўгоў прадпрыемства за кошт яго маёмасці. У тым ліку ён абавязаны выплаціць заработную плату прыкладна 100 былым працаўнікам фабрыкі. Крэдыторамі выступаюць падатковыя органы, фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, шэраг банкаўскіх установаў і суб’ектаў гаспадарання.

Как вам новость?
Головоломки