Тэмпература ў Беларусі будзе на 6-14 градусаў ніжэй за норму

15.02.2011 16:28
Архив Редакция

Да канца тыдня сіноптыкі прагназуюць захаванне халоднага надвор'я, сярэдняя за суткі тэмпература паветра будзе на 6-14 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму. Такіх нізкіх тэмператураў у Беларусі не было з пачатку зімы. За бліжэйшыя тры дні надвор'е істотна не зменіцца, на тэрыторыі большай часткі рэспублікі будзе дзейнічаць скандынаўскі антыцыклон.

Менавіта гэты цыклон з’яўляецца прычынай халоднага арктычнага паветра, і толькі 18 лютага на тэрыторыю паўднёва-заходніх раёнаў Беларусі прыйдуць атмасферны франты з Заходняй Украіны, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Чакаецца, што ў сераду, 16 лютага, не будзе ападкаў, месцамі будзе назірацца лёгкая шэрань. Вецер усходні — уначы слабы, днём умераны. Тэмпература паветра ўначы будзе складаць ад мінус 18 да мінус 24 градусаў, на паўночным усходзе — мінус 25 — мінус 30 градусаў, днём — мінус 11 — мінус 17 градусаў; у паўднёва-заходніх раёнах ноччу — мінус 14 — мінус 17 градусаў, днём — мінус 7 — мінус 10 градусаў.

У чацвер, 17 лютага, і пятніцу, 18 лютага, тэмпература ўначы будзе вагацца ад мінус 13 да мінус 20 градусаў, па паўночным усходзе — ад мінус 21 да мінус 27 градусаў, магчыма, да мінус 30 градусаў, днём — мінус 10 — мінус 17 градусаў. Па паўднёвым захадзе тэмпература будзе трымацца ў межах мінус 8 — мінус 12 градусаў ноччу, і мінус 4 — мінус 9 градусаў днём. Парывісты ўсходні вецер узмоцніць адчуванне холаду.
Ападкаў таксама не прагназуецца, акрамя кароткачасовага снегу ў пятніцу па паўднёвым захадзе краіны. Чакаецца, што месцамі дарогі будуць слізкімі.

Аб’яўлена штармавое папярэджанне

На прытоку Прыпяці Случы, а таксама прытоку Бярэзіны Свіслачы ўзроўні вады наблізяцца да небяспечных значэнняў, якія раней прыводзілі да падтаплення прыбярэжных тэрыторый. Зараз на гэтых рэках назіраецца рост узроўню вады з інтэнсіўнасцю тры-чатыры сантыметры на суткі.

Чакаецца, што ўзроўні вады перавысяць небяспечную высокую адзнаку па 15 лютага ўключна на Свіслачы каля вёскі Церабуты, па 16 лютага ўключна — на Случы каля вёскі Ленін.

Как вам новость?
Головоломки