Тэмпература ў Беларусі працягвае біць рэкорды

25.07.2010 14:50
Архив Редакция

24 ліпеня ў Берасці, Горадні і Магілёве паветра прагрэлася да рэкордна высокіх тэмпературных адзнак дня. Так у Берасці тэмпература паветра склала 34,1 ˚С, на 1,9 градуса перавысіўшы максімум, устаноўлены ў 2006 годзе, паведамілі ў Белгідрамеце.

У Горадні тэмпература дасягнула 34,2˚С. Папярэдні рэкорд дня, зафіксаваны таксама ў 2006 годзе, складаў 32 градусы. А ў Магілёве слупок тэрмометра падняўся да 31,9˚С. Папярэдні рэкорд складаў 30,6˚С, ён быў устаноўлены ў 2001 годзе, перадае Белгідраметцэнтр
За адзін дзень да гэтага, 23 ліпеня, былі пабіты абсалютныя тэмпературныя рэкорды ліпеня яшчэ ў шасці гарадах Беларусі. Так у Віцебску быў устаноўлены новы рэкорд за ўсе 78 гадоў назіранняў. Тэмпература тут склала +34.7°. У Сянне Віцебскай вобласці быў пабіты рэкорд папярэдняга дня — 22 ліпеня. Новы максімум склаў +34.5°. 
У Клічаве Магілёўскай вобласці быў устаноўлены абсалютны рэкорд ліпеня за 53 г. назіранняў — +34.7°. Цяплей у гэтым горадзе было толькі ў жніўні 1992 года, калі паветра прагрэлася да +36.1°C. У Слаўгарадзе і Касцюковічах былі пабіты абсалютныя рэкорды месяца за 66 гадоў назіранняў, устаноўленыя за дзень да таго. Тэмпература склала адпаведна +34.9° і +35.8°. 
Найбольш горача 23 ліпеня было ў Жлобіне Гомельскай вобласці. Тут тэмпература склала +36.2°С, не дацягнуўшы ўсяго 0,1° да абсалютнага тэмпературнага рэкорду, устаноўленага ў жніўні 2007 года.

Как вам новость?
Головоломки