13.04.2011 14:20
Архив

Спецыяльная група ізраільскіх экспертаў у складзе сямі чалавек прыбыла ў Мінск для садзейнічання беларускім уладам у расследаванні тэракту, які адбыўся 11 красавіка ў Мінску на станцыі метро "Кастрычніцкая". У складзе ізраільскай дэлегацыі - медыцынскія эксперты, эксперты ў галіне барацьбы з тэрорам, паліцыянты спецыялісты па апазнанні парэшткаў, прадстаўнікі Службы агульнай бяспекі.

Ізраільскія спецыялісты прыбылі ў беларускую сталіцу раніцай 13 красавіка ў 04:25 рэйсам з Тэль-Авіву, сустрэліся з часовым павераным у справах амбасады Ізраіля ў Беларусі Асаф Браха і прадстаўнікамі беларускіх уладаў, пасля чаго неадкладна адправіліся на месца трагедыі. У цяперашні час эксперты праводзяць працу сумесна з беларускімі калегамі. Медыцынскія эксперты сумесна з
прадстаўнікамі беларускага міністэрства аховы здароўя наведваюць
лякарні, дзе знаходзяцца пацярпелыя ад выбуху.

«У Ізраіля вялікі досвед у барацьбе з тэрарызмам, і наша краіна зробіць усё магчымае, каб аказаць неабходнае садзейнічанне беларускім уладам у расследаванні тэракту. Мы пасылаем любоў і клопат беларускаму народу і спадзяемся, што Беларусь апошні раз сутыкнулася з тэрорам», сказаў ізраільскі дыпламат.

Cледству дапамагаюць і спецыялісты Федэральнай службы бяспекі і Следчага камітэту Расіі. Расійская паліцыя таксама разглядае магчымасць камандзіраваць у Беларусь супрацоўнікаў дэпартаменту па процідзеянні экстрэмізму МУС РФ і іншых паліцэйскіх падраздзяленняў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, тэракт у мінскім метро забраў жыцці 12 чалавек, яшчэ больш за 200 пасажыраў атрымалі раненні. Па дадзеных на вечар 12 красавіка, у больніцах заставаліся 155 пацярпелых. Генпракуратура ўжо абвясціла аб затрыманні двух падазраваных у здзяйсненні выбуху, адзін з якіх з’яўляецца меркаваным выканаўцам тэракту.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс