Тэракт у метро: відэа падазраванага на "Кастрычніцкай"

14.04.2011 15:32
Архив Редакция

На відэазапісе, зробленым камерай назірання на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску, зняты падазраваны падчас здзяйснення тэракту. У выніку выбуху загінулі 12 чалавек і каля 200 пацярпелі.


Генпракуратура: па справе аб тэракце ў Мінску праходзяць пяць чалавек

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед 14 красавіка паведаміў, што па крымінальнай справе аб тэракце ў мінскім метро ў цяперашні час праходзяць пяць падазраваных. «Двое заключаны пад варту — гэта непасрэдны выканаўца злачынствы і асоба, якая яму садзейнічала», — заявіў Андрэй Швед.

Намеснік генпракурора, які ўзначальвае аператыўна-следчую групу па справе аб тэракце, паведаміў, што следства ўстанавіла месца, дзе былі выраблены выбуховыя рэчывы і бомба, закладзеная на станцыі метро. Па словах Андрэя Шведа, на месцы вырабу аператыўнікі выявілі доказы, фрагменты і дэталі бомбы, «што ўказвае на тое, з якіх матэрыялаў і калі сабрана выбухная прылада». Ён таксама запэўніў, што бомба была падарваная дыстанцыйна, перадае БелТА.

Генпракуратура: бомбы для выбухаў у 2005, 2008 і 2011 гадах вырабіў адзін і той жа чалавек

Андрэй Швед таксама паведаміў, што чалавек, які вырабіў бомбу для тэракту ў мінскім метро, таксама вырабляў выбуховыя прылады для іншых тэрактаў у Беларусі. «Ёсць пераканаўчыя доказы, якія кажуць аб тым, што выбуховыя прылады, прыведзеныя ў дзеянне ў 2005 годзе ў Віцебску, выбуховыя прылады, адна з якіх была падарвана 3 ліпеня 2008 г. і другая, якая не была падарвана, а засталася на месцы злачынства, і тая, якая была прыведзена ў дзеянне 11 красавіка 2011 года, вырабленыя адной асобай», — распавёў Андрэй Швед.

Твар выканаўцы тэракту, па словах кіраўніка аператыўна-следчай групы, зафіксавала адна з камер назірання. «У цяперашні час у нас дастаткова доказаў таго, што выканаўца тэракту — як раз адна з тых асобаў, якія сёння знаходзяцца ў следчым ізалятары», — заявіў намеснік генпракурора. Па яго словах, у цяперашні час следства прыступіла да працы па аднаўленні кола ўсіх датычных да дадзенага злачынства. Датычна асобаў падазраваных Андрэй Швед паведаміў толькі тое, што ўсе яны — раней несудзімыя грамадзяне Беларусі, ва ўзросце да 30 гадоў.

«Агляд месца здарэння праводзіўся не адзін раз, у тым ліку з прыцягненнем замежных спецыялістаў. Асаблівая ўвага надавалася пашкоджанага электрацягніка для ўстанаўлення максімальнай доказнай базы і характарыстык выбухной прылады», — паведаміў начальніка следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Максім Варонін.

Генпракуратура адмаўляецца пакуль казаць аб характары выбухной прылады

У той жа час каментаваць заяву кіраўніка КДБ Вадзіма Зайцава, зробленую напярэдадні, з нагоды таго, што пры выбуху выкарыстоўвалася «ўнікальная  выбухоўка, якая не мае аналагаў», прадстаўнік Генпракуратуры адмовіўся. «У інтарэсах следства ад дакладных і ясных каментарыяў устрымаемся», — заявіў Максім Варонін, адзначыўшы, што неабходныя часцінкі ўзятыя і прызначаныя адпаведныя экспертызы.

Как вам новость?
Головоломки