Тысяча журналістаў акрэдытаваны для працы на выбарах прэзідэнта Беларусі

14.12.2010 15:39
Архив Редакция

Акрэдытацыю для працы на выбарах прэзідэнта Беларусі ўжо атрымалі каля тысячы беларускіх і замежных журналістаў. Для працы ў Інфармацыйным цэнтры Цэнтральнай выбарчай камісіі акрэдытавана больш за 330 журналістаў рэспубліканскіх СМІ, у тым ліку і супрацоўнікі тэлеканалаў, перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў.

Як паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Беларусі, спецыяльна для асвятлення цяперашняй выбарчай кампаніі было акрэдытавана больш за 400 замежных журналістаў, яшчэ 220 — маюць пастаянную акрэдытацыю. Па словах прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, усе гэтыя журналісты маюць права працаваць у Інфармацыйным цэнтры ЦВК.

Інфармацыйны цэнтр ЦВК будзе забяспечваць прадстаўнікоў СМІ і міжнародных назіральнікаў аператыўнай інфармацыяй аб ходзе правядзення прэзідэнцкіх выбараў, а таксама арганізоўваць неабходныя ўмовы для іх дзейнасці, перадае БелТА.

Так, па словах кіраўніка Інфармацыйнага цэнтру ЦВК, намесніка міністра інфармацыі Беларусі Аляксандра Слабадчука, у Інфармацыйным цэнтры для акрэдытаваных журналістаў будзе каля 30 месцаў, абсталяваных камп’ютарамі з выхадам у інтэрнэт, магчымасць падключэння да бесправаднога інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi. Акрамя таго, у цэнтры будуць працаваць тэлефонныя лініі з міжнародным выхадам, капіявальная тэхніка, тэлевізар.

Для аператыўнага прадстаўлення інфармацыі плануецца арганізаваць прэс-канферэнцыі кіраўніцтва ЦВК у оnline рэжыме, відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій.

Как вам новость?