Топ-5 падзей тыдня ў Мінску

09.03.2010 15:42
Архив Редакция

Куды падацца ў Мінску на тыдні з 8 да 14 сакавіка?

1. Сярэднявечны ўік-енд на Старавіленскім тракце

З 12 да 14 сакавіка на базе Мінскага палаца дзяцей і моладзі пройдзе фэст сярэднявечнай культуры «Меч храма». Гледачоў чакаюць рыцарскія двубоі, конкурс гістарычнага танцу і сярэднявечны кірмаш.

Праграма фэсту «Меч храма»:

12 Сакавіка
19:00 Цырымонія адкрыцця, прадстаўленне клубаў, канцэрт фолк-гурту «Alta mente»

13 Сакавіка
12:00 Конкурс гістарычнага танца
13:00 Турнір лучнікаў
15:00 Рэйтынгавы пешы турнір, жаночы турнір

14 Сакавіка
12:30 Рэйтынгавы турнір каманд 5 на 5
16:00 Бугурты
18:30 Канцэрт фолк-гуртоў «Testamentum Terrae» і «Cornucopia», баль, цырымонія закрыцця

Дзе: Мінскі палац дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41)
Квіткі: 10 000 на адзін дзень, 12 сакавіка — уваход бясплатны.

2. Кінапрышэльцы з Францыі

пришельцы.jpgНебывалы выпадак — мінскі «Кінавідэапракат» на гэтым тыдні не прапануе гледачам ніводнай прэм’еры. Затое пасля доўгага перапынку ў сталіцы праходзіць тэматычны тыдзень кіно. У «Цэнтральным» з аўторку па нядзелю дэманструюцца французскія фільмы. На мове арыгінала і з рускімі субтытрамі. Цвік праграмы — знакамітая камедыя «Прышэльцы» з Жанам Рэно і Крысціянам Клаўе. Свайго гледача, вядома, знойдуць і іншыя фільмы.

Расклад сеансаў:

Камедыя «Гадзіна Нуль» (2007) — 9 сакавіка а 18:30; 11 сакавіка а 21:00.
Камедыя «Берні» (1996) — 9 сакавіка а 21:00; 12 сакавіка а 19:00.
Камедыя «Прышэльцы» (1993) — 10 сакавіка а 19:00; 12 сакавіка а 21:00.
Драма «Асалода-Палома» (2007) — 10 сакавіка а 21:00; 11 сакавіка а 18:30.
Анімацыя «Кірыку і вядзьмарка» (1998) — 13 і 14 сакавіка а 14:30.

Дзе: кінатэатр «Цэнтральны»
Квіткі: 2 000

3. Эксперты ў эксперыментальным эмбіенце

port-mone.jpgІнструментальнае трыа Port Mone — адзін з галоўных прадметаў гонару беларускай незалежнай сцэны. Гурт існуе ўжо 5 гадоў, але, як гэта часта ў нас бывае, воплеск цікавасці да калектыва адбыўся пасля яго поспеху за мяжой. Дэбютны альбом Port Mone «Dip» увосень 2009 года выпусціў расійскі лэйбл «Геаметрыя». А зусім нядаўна гэты дыск ганараваўся прызам замежных экспертаў на музычнай прэміі «Experty.by».

Высокую адзнаку гурту далі, у прыватнасці, харвацкія крытыкі: «Port Mone уяўляе сабою зусім новую з’яву, якая складана ўпісаць у рамкі якіх б там ні было стылістычных формаў, паколькі музыка трыа — гэта сумесь эмбіенту, нойза і эксперыментальнага і класічнага фолка». Зараз Port Mone выпускае «Dip» у Беларусі і прэзентуе яго на сцэне Тэатра беларускай драматургіі. Канцэрт пройдзе пры падтрымцы аднаго з кіроўных ві-джэяў Літвы Macaura.

Калі: 13 сакавіка ў 19:00
Дзе: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)
Квіткі: ад 20 000 да 25 000

 
4. Спыніся імгненне на канцэрце

выставка tarantino.jpg10 сакавіка а 18:30 у кінатэатры «Перамога» адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы фатаграфій Аляксандра «Tarantino» Ждановіча «Зваротны бок зорак». У экспазіцыі прадстаўлены здымкі, зробленыя ў апошнія гады на канцэртах беларускіх музыкаў.

«Беларуская фатаграфія часцей за ўсё прадстаўлена здымкамі кветачак, пейзажаў ці архітэктуры. Але людзі, як мне здаецца, цікавейшыя. Асабліва тыя, хто стварае нашу культуру, — кажа Tarantino. — Гэтай серыяй прац хацелася паказаць, людзей… Жывых, прыгожых, людзей, якіх ушаноўваюць, якіх кахаюць, пра ўчынкі якіх спрачаюцца».

Калі: з 10 да 25 сакавіка
Дзе: кінатэатр «Перамога»
Уваход: вольны

5. Лепшае ска Мінска

пару_рублей.jpg

Серыя канцэртаў пад агульнай назвай «Ска ў вялікім горадзе» працягваецца на пляцоўцы «Jolly Roger». Свае сэты прадставяць гурту «Йо-Йо» і «Пару рублей», якіх можна смела назваць «ска-легендамі Беларусі». Для гэтага стылю характэрны рытм 2/4, які разгойдваецца, калі гітара гуляе на цотныя ўдары барабанаў, а басэтля ці бас-гітара падкрэслівае няцотныя. Мелодыя выконваецца духавымі прыладамі, такімі, як труба, трамбон і саксафон.

Калі: 12 сакавіка ў 19:00
Дзе: Клуб «Jolly Roger» (вул. Талбухіна, 4)
Квіткі: ад 15 000 да 20 000

NB: Праанансаваны намі раней канцэрт Аляксандра Градскага, які павінен быў прайсці ў кз «Мінск» 10 сакавіка, перанесены на 9 красавіка.

 Віктар Пазнякоў, Telegraf.by

Как вам новость?