Топ-5 падзей тыдня ў Мінску

05.04.2010 10:23
Архив Редакция

Тэлеграф рэкамендуе, куды падасца з 5 да 11 красавіка ў сталіцы.

1. Трохмерны Сэм Уортынгтан: другое прышэсце

Цікавасць Галівуду да Старажытнай Грэцыі, абуджэнню якой спрыяў поспех фільма «300 спартанцаў», у апошні час дасягнула апагею. Багі і героі Алімпу фігуравалі ў нядаўняй казцы «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак», а зараз перамясціліся ў экшн «Бітва тытанаў». Галоўная роля ў фільме дасталася зорцы «Аватара» Сэму Уортынгтану. Але калі карціна Джэймса Кэмерана здымалася ў 3D першапачаткова, дык «Бітва тытанаў» была пераведзена ў модны фармат постфактум. І гэта, па водгуках першых відавочцаў, не пайшло ёй на карысць.

Паводле сюжэту, Пярсей, сын бога, выгадаваны чалавекам, не змог абараніць сваю сям’ю ад Аіда, мсцівага ўладара падземнага свету. Зараз яму ўжо няма чаго губляць, і ён добраахвотна згаджаецца ўзначаліць небяспечную місію, каб атрымаць перамогу над Аідам да таго, як той адбярэ ўладу ў Зеўса і выпусціць дэманаў падземнага царства на Зямлю. Узначальваючы атрад бясстрашных ваяроў, Пярсей адпраўляецца ў рызыкоўнае падарожжа па лабірынце забароненых светаў.

Калі: з чацвера 8 красавіка
Дзе: кінатэатры «Кіеў» (3D), «Беларусь», «Масква», «Аўрора», «Кастрычнік»
Квіткі: ад 3 000 да 20 000


2. Чалавек-аркестр у суправаджэнні аркестра

Александр Градский 2.jpgАдзін з самых таленавітых і паважаных расійскіх музыкаў ізноў прыязджае ў Мінск. Аляксандр Градскі, які адсвяткаваў у лістападзе 2009 года 60-гадовы юбілей, — праўдзівы «чалавек эпохі Адраджэння». Кампазітар, паэт-песеннік, спявак, мыльтыінструменталіст, стваральнік рок-опер, рок-балета, музыкі да кіно і мультфільмаў, а ў дадатак яшчэ і аўтар тэрмінаў «журналюга» і «савок».

 

Канцэрт маэстра на сцэне канцэртнай залы «Мінск» павінен быў адбыцца 10 сакавіка, але быў перанесены на 9 красавіка. Аляксандр Барысавіч выступіць у суправаджэнні аркестра рускіх народных інструментаў імя Осіпава. Калі б на яго месцы быў іншы выканавец, гэты факт хутчэй насцярожваў бы, але ў выпадку з Градскім толькі прыўносіць у канцэрт дадатковую інтрыгу. У праграме варта чакаць і нумароў з яго новай рок-оперы «Майстар і Маргарыта», прэм’ера якой адбылася мінулай восенню.

Калі: пятніца 9 красавіка а 19:00
Дзе: канцэртная зала «Мінск»
Квіткі: ад 60 000 да 199 000

3. Экс-«жалезны» чалавек

dianno.jpgСпіс гастралёраў-ветэранаў, якія наведалі Беларусь, на гэтым тыдні павінен папоўніць брытанскі выканавец Пол Ды’Ана. Меламанам ён вядомы як вакаліст знакамітага хэві-метал гурту Iron Maiden з 1978 года да 1981 год. Пасля выйсця з яго складу Ды’Ана запісаў мноства альбомаў і як сола-артыст, і як удзельнік гуртоў Gogmagog, Di’Anno, Battlezone, Praying Mantis і Killers (не блытаць з The Killers).
 

Па словах спецыялістаў, вакал Ды’Ана часоў Iron Maiden адрозніваў «панкаўскі запал», бо пачынаў ён сваю кар’еру ў панк-гурту Paedophiles. У наш час на голасе Пола адбіваецца ўзроставая напруга, уплыў алкаголю і тытуню.Яго голас стаў больш хрыплым, змрочным і агрэсіўным, што ў прынцыпе не замінае яму цешыць фанатаў арыгінальнымі «хэві-баявікамі».
 
Калі: субота 10 красавіка а 19:00
Дзе: West World Club
Квіткі: ад 60 000 да 90 000

4. «Музычны апельсін»: шмат нас, а ён адзін

змитер_войтюшкевич.jpg«Музычны апельсін» — адзін з нешматлікіх у Беларусі фэстаў з выразнай і арыгінальнай канцэпцыяй. Ён пазіцыянуецца як «дэма-фэст шчырай музыкі» і сёлета пройдзе ў другі раз. Спіс удзельнікаў вялікі: пластычны тэатр InZhest, тэатр сучаснай харэаграфіі D.O.Z.SK.i, Зміцер Вайцюшкевіч, Morfe acoustic band, Naka, Akana NHS, Dali, «Босае сонца», «Бибиклюкас», «Белая кость», «Нагуаль», «Область сердца», Pranayama, Metalgues, «Маланка electromix», «Ці-ці».

 

Арганізатары ўдала пажартавалі, што на цяперашні фэст быў запрошаны гурт Rammstein, але яны адмовіліся, матывуючы гэта тым, што пасля канцэрту ў «Мінск-Арэне» ім прыйдзецца месяц жыць у Crowne Plaza і гэта ім не зусім па кішэні. Затое на «Музычны апельсін» запрасілі іншых замежных госцяў: упершыню ў Мінску і на дэма-фэсце ў 2010 годзе выступіць гурт «Область сердца» з Масквы.

Калі: чацвер 8 красавіка а 19:00
Дзе: клуб «Рэактар»
Квіткі: ад 25 000 да 40 000

5. Падвойны шумавы напад

друг_мой_грузовик.jpgБеларусы Drum Ecstasy і гурт «…и Друг Мой Грузовик» з Днепрапятроўска нярэдка выступаюць разам, але гэты канцэрт будзе асаблівым. Абедзве каманды прадставяць мінскай публіцы свае новыя альбомы. Drum Ecstasy прэзентуюць дыск «Слушать громко», праца над якім ішла на працягу апошніх 3 гадоў. Такі доўгі тэрмін працы над матэрыялам абумоўлены пошукам новага гучання гурту: вялікую ролю ў ім гуляюць узмоцненыя электронікай барабаны і новы гук бас-гітары.

 Калі

Drum Ecstasy пэўна вызначаюць сваю стылістыку як «цяжкая танцавальная музыка», дык адназначна вызначыць стыль групы «…и Друг Мой Грузовик» нялёгка. Як варыянт — сумесь фанку, постпанку, гранджу. Калектыў існуе з 1997 года і з’яўляецца адным з найболей паважаных альтэрнатыўных гуртоў на постсавецкай прасторы. У канцы 2009 году «грузавікі» запісалі і прэзентавалі новую праграму «Жывот». І ў Мінск прыязджаюць у рамках вялікага тура «Не шкадуючы жывата свайго».

Калі: пятніца 9 красавіка а19:00
Дзе: клуб «Рэактар»
Квіткі: ад 35 000 да 60 000

Віктар Пазнякоў, Telegraf.by

Как вам новость?
Головоломки