Тозік: ні адзін супрацоўнік апарата Саўміна не валодае замежнымі мовамі

09.02.2011 13:52
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік 3 лютага на пасяджэнні міністэрства адукацыі заявіў, што ні адзін з 332 супрацоўнікаў апарата Савета міністраў краіны не валодае свабодна замежнымі мовамі. «І гэта ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, на еўрапейскім скрыжаванні!» — падкрэсліў віцэ-прэм'ер. 

«Як можна сцвярджаць, што мы актыўна вядзем працу з інвестарамі, што мы маем з імі штодзённыя адносіны?», — задаўся пытаннем Анатоль Тозік, перадае «Звязда«.

Між тым, паводле афіцыйных біяграфіяў, замежнай мовай валодае толькі першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, які размаўляе па-ангельску. У біяграфіі ж Анатоля Тозіка веданне замежных моў не ўказана, нягледзячы на тое, што ён тры гады быў амбасадарам у Кітаі, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Разам з тым у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце дзейнічае факультэт перападрыхтоўкі і двухгадовы курсы, дзе тры разы на тыдзень па тры гадзіны выкладаюць замежную мову спецыялістам. Двойчы на год на факультэт прыходзяць спісы з міністэрстваў людзей, якія жадаюць вывучаць мову. У апошнім спісе было каля 50 чалавек: чыноўнікаў міністэрстваў адукацыі, эканомікі, фінансаў, замежных спраў, КДБ, мытнага камітэту.

Как вам новость?
Головоломки