Тозік: праз 200 гадоў беларусаў можа не быць

17.02.2011 12:24
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, выступаючы 16 лютага ў Палаце прадстаўнікоў, заявіў аб неабходнасці прыняцця мераў, накіраваных на спыненне дэпапуляцыі беларускай нацыі. "Калі мы гэтага не зробім, то  які сэнс у тым, што мы з вамі карачымся, калі праз 200 гадоў можа не быць нашага народа?", — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

«Сям’я павінна стаць культам. Усё гэта павінна быць для нас глабальнай задачай, над якой павінны працаваць кіраўнікі ўсіх узроўняў», — заявіў Анатоль Тозік. Ён лічыць неабходным скіраваць намаганні ўладаў на скарачэнне смяротнасці ў краіне і павелічэння працягласці жыцця грамадзян, перадае ІА «REGNUM-Беларусь«.

Некаторыя эксперты лічаць, што ўлады краіны маюць намер выпраўляць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне і кампенсаваць натуральнае змяншэнне беларусаў за кошт прытоку мігрантаў. Так, раней была агучана інфармацыя пра тое, што кожная сям’я, якая прыязджае ў Беларусь у 2011 годзе, атрымае ад дзяржавы да тысячы даляраў на адаптацыю.

Як раней перадаваў Тэлеграф, толькі за 2010 год колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 18,9 тыс. чалавек. Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, на 1 студзеня 2011 года ў краіне пражывала 9481,1 тыс. чалавек. Пры дадатным міграцыйным прыросце ў больш чым 10,3 тыс. чалавек, колькасць памерлых перавышае колькасць народжаных на 29,1 тыс. чалавек.

Как вам новость?
Головоломки