"Трайпл" пабудуе жыллё для вайскоўцаў у абмен на ўчасткі ў Мінску

25.03.2010 14:45
Архив Редакция

ТАА "Трайпл" пабудуе для Узброеных сіл за свой рахунак 32 жылыя дамы на амаль 3,3 тыс. кватэр (210 тыс. квадратных метраў) і шэсць ваенных мястэчкаў з усёй інфраструктурай. Наўзамен УС бязвыплатна перададуць кампаніі каля 900 гектараў зямлі ў Мінску і Мінскім раёне, якія вайскоўцы не выкарыстоўваюць або якія падлягаюць вынасу за межы горада.

Як растлумачыў намміністра абароны па тыле — начальнік тылу Узброеных сіл Аляксандр Балігатаў, ТАА «Трайпл» «само выйшла з такой ініцыятывай на мінабароны, і, у адпаведнасці з заканадаўствам, быў прыняты ўказ прэзідэнта, на падставе якога рэалізуецца гэты інвестыцыйны праект», перадае БелТА.

Пры пачатку актыўнай фазы праекта яшчэ ў 2009 годзе да дадзенага моманту кампанія ўжо завяршае будаўніцтва двух службовых дамоў у Гродна, адрамантавала два паверху казармы ў Пячах, спраектавала два дамы ў Пячах і Мар’інай Горцы і рыхтуецца закласці службовы дом ў Лідзе. Завяршэнне праекта запланавана на 2015 год.

Как вам новость?