«Транснефть» хоча назіраць за аверсам нафтаправода Адэса-Броды

17.11.2010 10:29
Архив Редакция

Расійская акцыянерная кампанія па транспарце нафты «Транснефть» мае намер паслаць сваіх назіральнікаў на прапампоўку ў аверсным рэжыме нафты па трубаправодзе Адэса-Броды ў Беларусь на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кампаніі Ігар Дзёмін. Паводле яго слоў, Беларусь ужо дала сваю згоду на ўдзел расійскіх спецыялістаў.

У той жа час, як адзначыў Ігар Дзёмін, украінскі бок пакуль не адказаў на афіцыйны ліст расійскай кампаніі. Ён таксама паведаміў, што лістападаўскі графік прапампоўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» дазваляе прапампаваць ў аверсным рэжыме 80 тыс. тон, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Пасля перапампоўкі па нафтаправодзе «Адэса-Броды» далейшая пастаўка нафты ў Беларусь пройдзе па адной з дзвюх існуючых галін нафтаправода «Дружба», па другой — нафта пойдзе ў Еўропу. «Пакуль графік дазваляе ажыццявіць перапампоўку. Што адбудзецца з надыходам халадоў, пакуль цяжка сказаць», — заявіў Ігар Дзёмін.

Как вам новость?
Головоломки