Трэці танкер з венесуэльскай нафтай прыбыў у Адэсу

29.06.2010 11:56
Архив Редакция

Сёння, 29 чэрвеня, у Адэскі порт прыбыў трэці танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі маркі «Санта-Барбара». Судна пакуль стаіць на рэйдзе, але плануецца, што сёння ж яно будзе пададзена да прычалу, дзе пачнецца перапампоўка нафты ў рэзервуары.

У дыспетчарскай службе порта паведамілі, што на борце танкера знаходзіцца каля 80 тысяч тон нафты.

Першая партыя танкерной нафты з Венесуэлы ў аб’ёме 80 тыс. тон ўжо перапрацаваная. Атрыманая якасная лёгкая нафта прададзена на экспарт ва Украіну, а таксама ў Польшчу і іншыя краіны Еўрасаюза. 21 чэрвеня на нафтагазавым тэрмінале ў порце Адэсы скончылася выгрузка другой партыі венесуэльскай нафты ў колькасці 80 147 тон.

Раней беларускі бок дамовіўся з кіраўніцтвам Украіны аб тым, што за 12 месяцаў гэтага года праз марскі гандлёвы порт Адэсы будзе пастаўлена для перапрацоўкі на Мазырскі НПЗ каля чатырох мільёнаў тон венесуэльскай нафты.

Как вам новость?
Головоломки