Трэцюю лінію мінскага метро плануюць адкрыць ў 2017 годзе

13.10.2010 13:09
Архив Редакция

Першы ўчастак трэцяй лініі мінскага метро плануюць здаць у эксплуатацыю ў 2017 годзе. Лінія звяжа мікрараён Зялёны Луг з Курасоўшчынай і будзе складацца з сямі станцый ("Каржанеўскага", "Лошыцкая", "Аэрадромная", "Жукоўскага", "Вакзальная", "К. Цэткін" і "Юбілейная"). Пра гэта 13 кастрычніка паведаміў дырэктар ААТ "Мінскметрапраект" Валеры Чаканаў.

«Дырэктыўны тэрмін будаўніцтва першага ўчастка трэцяй лініі метро — 2017 года. Гэта звышскладаная задача. Для параўнання: першую лінію будавалі сем гадоў — з 1977 да 1984 года. Выканаць будзе складана, але мы ўсе працуем над гэтай задачай», — адзначыў Валеры Чаканаў, перадае БелТА.

Как вам новость?