Тры беларусы загінулі ў ДТЗ у Мурманскай вобласці Расіі

26.08.2010 16:29
Архив Редакция

У Мурманскай вобласці 24 жніўня на 1 090 кіламетры дарогі "Кола" машына Volvo з паўпрычэпам пры аб'ездзе перашкоды выехала на паласу сустрэчнага руху. Там яна сутыкнулася з Volkswagen Passat, у якім ехала сям'я з Беларусі. Кіроўца Volkswagen памёр на месцы ДТЗ, яго жонка і 14-гадовая дачка памерлі па дарозе ў лякарню.

Паводле інфармацыі УУС па Мурманскай вобласці, другая дачка загінуўшага кіроўцы — дзяўчына 19-ці гадоў, засталася жывая. У цяперашні час пацярпелая знаходзіцца ў шпіталі, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Кіроўца Volvo, 55-гадовы растовец, не пацярпеў. «Пакуль крымінальная справа не ўзбуджаецца, па факце ДТЗ праводзіцца праверка», — паведамілі ва УУС.

Как вам новость?
Головоломки