Тры міліцыянты абрабавалі п'янага віцебчука

07.02.2011 11:39
Архив Редакция

Траіх супрацоўнікаў патрульна-паставой службы УУС Віцебскага аблвыканкама асудзілі за крадзеж грошай у затрыманага імі чалавека. П'янага грамадзяніна, які неадэкватна паводзіў сябе, міліцыянты падабралі на вуліцы і, перш чым адвезці яго дадому, знялі з яго банкаўскай карткі ўсе грошы. 

Як распавялі самі міліцыянты, канверт з пластыкавай карткай і паперкай, на якой быў указаны пін-код, пры затрыманні выпаў з кішэні п’янага мужчыны. Знятыя з рахунку грошы міліцыянты падзялілі на траіх, картку неўзаметку вярнулі гаспадару і толькі затым адвезлі яго дадому, перадаюць «Народныя навіны Віцебска».

На наступны дзень мужчына, выявіўшы страту грошай, звярнуўся ў праваахоўныя органы. Злодзеяў вылічылі хутка: камера відэаназірання банкамата зафіксавала міліцыянтаў у той момант, калі яны здымалі грошы.

Суд прысудзіў супрацоўнікаў ППС да абмежавання волі з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Акрамя таго, на працягу пяці гадоў ім забаронена працаваць у праваахоўных органах.

Как вам новость?
Головоломки