Трох школьнікаў будуць судзіць за пабітае шкло электрычкі

07.04.2011 09:29
Архив Редакция

Супрацоўнікі міліцэйскага спецназа УУС на транспарце затрымалі траіх школьнікаў 15-17 гадоў, якія дзеля забавы білі шкло ў цягніках, які япраязджалі паміж Пухавічамі і Рудзенскам. У дачыненні да хуліганаў распачалі крымінальную справу па ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэксу ("Хуліганства"). Школьнікам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, а таксама трэба будзе пакрыць шкоду Беларускай чыгунцы.

Прэс-сакратар УУСТ Аляксандр Марчанка распавёў, што ў адзін дзень падлеткі спачатку закідалі камянямі пасажырскі састаў Мінск-Гомель, разбіўшы шкло ў кабіне цеплавоза, а затым разбілі вокны ў цягніку Вільня-Магілёў і ў электрычках Пухавічы-Мінск і Мінск-Асіповічы, перадае БелТА.

Затрымаць хуліганаў удалося міліцэйскаму нараду суправаджэння, які знаходзіўся ў электрацягніку Мінск-Асіповічы.

Как вам новость?
Головоломки