Трусаў: з расійскамоўнай апазіцыяй нам не па дарозе

16.06.2010 13:45
Архив Редакция

Старшыня грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў падчас лекцыі, якая была прысвечана гісторыі Мінску і прайшла 15 чэрвеня, рэзка выказаўся супраць расійскамоўнай беларускай апазіцыі. "З такой апазіцыяй нам не па дарозе", — адзначыў кіраўнік ТБМ.

Алег Трусаў лічыць практыку звароту да грамадзянаў па-расійску няправільнай і небяспечнай, бо яна вядзе да русіфікацыі беларусаў. Ён дадаў таксама, што расійскамоўнай апазіцыі ТБМ даводзіцца супрацьстаяць ці не больш, чым афіцыйным уладам.

У якасці найбольш яскравага прыкладу Алег Трусаў прывёў «выдатнага беларускага пісьменніка» Уладзіміра Някляева, які пачаў расійскамоўную кампанію «Гавары праўду!», Выдаў па-расійску 20 тыс. улётак і кнігу «100 абліччаў беспрацоўя». Як следства, лічыць старшыня ТБМ, за яго заступаецца і яго бароніць расійскі амбасадар.

Закрануў Алег Трусаў таксама і асобу Алеся Міхалевіча, які нягледзячы на сваю «беларускую свядомасць», тым не менш праводзіць выбарчую кампанію па-расійску. Раскрытыкаваў старшыня ТБМ і іншага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі — Яраслава Раманчука. Па словах Алега Трусава, той таксама добра валодае беларускай мовай, але тым не менш звяртаецца да выбаршчыкаў па-расійску.

У траўні старшыня ТБМ выступіў рэзка супраць кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, з якой, на яго думку, «тырчаць расійскія вушы». Ён таксама адмовіўся падтрымаць перайменаванне вуліцы Ульянаўскай ў вуліцу Васіля Быкава, паколькі пісьменнік на ёй ніколі не жыў, а сама вуліца мае іншы гістарычны назоў.

Как вам новость?
Головоломки