ТРВОД: столькі патанулых ў Беларусі не было 11 гадоў

16.08.2010 11:22
Архив Редакция

Праз анамальна гарачае надвор'е на мінулым тыдні ў Беларусі патануў 81 чалавек, сярод іх — чацвёра дзяцей. 57 чалавек загінула непасрэдна пры купанні. Апошні раз такая вялікая колькасць патанулых была зафіксавана ў 1999 годзе, паведамілі ў Беларускім рэспубліканскім таварыстве ратавання на водах (ТРВОД).

Па інфармацыі ТРВОД, адной з галоўных прычын трагедый па-ранейшаму з’яўляецца купанне ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама ў забароненых месцах. З пачатку 2010 года ў Беларусі патанула больш за 900 чалавек, у тым ліку 66 непаўналетніх. У той жа час супрацоўнікам ТРВОД за гэты перыяд удалося выратаваць 691 чалавека, з іх 143 дзіцяці, паведамілі ў МУС Беларусі.

Старшыня ТРВОД Анатоль Голуб лічыць, што для ўрэгулявання праблемы таварыству выратавання неабходна пашырыць узаемадзеянне з органамі ўнутраных спраў, санітарнымі службамі і мясцовымі ўладамі. У мэтах скарачэння гібелі людзей на неабсталяваных пляжах трэба ўзмацніць правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў, не забываючыся пра тое, што пераважная колькасць загінулых падчас купання былі ў стане алкагольнага ап’янення, заявіў кіраўнік ТРВОД.

Так, Гарадзенскі ТРВОД вырашыў змагацца з п’янымі купальшчыкамі з дапамогай дошак ганьбы. Акрамя прафілактычных плакатаў аб небяспецы купання ў нецвярозым выглядзе, у зонах адпачынку на стэнды пачалі вывешваць фатаздымкі парушальнікаў грамадскага парадку.

Как вам новость?
Головоломки