Тур: беларусы сталі больш купляць тавараў народнага спажывання

06.04.2010 16:19
Архив Редакция

У Беларусі сёлета адзначаецца рост вытворчасці і рэалізацыі тавараў народнага спажывання. Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. "Шмат у чым гэта дасягнута дзякуючы таму, што напачатку года на прадпрыемствах краіны павялічылася заработная плата, выраслі грашовыя дапамогі і пенсіі, адпаведна павялічылася плацежаздольнасць насельніцтва", — сказаў намглавы мінэканомікі.

Па словах прадстаўніка мінэканомікі, паменшыліся і запасы таварнай прадукцыі на складах. «Асабліва прыкметна палепшылася сітуацыя на прадпрыемствах харчовай галіны. Прадпрыемствы сталі працаваць больш устойліва і стабільна. Павялічылася канкурэнтаздольнасць прадукцыі на ўнутраным і вонкавым рынках», — распавёў Андрэй Тур на міжнародных выставах «Бістро. Крама. Рэстаран» і «Піва. Віны. Напоі», якія адкрыліся шостага красавіка ў Мінску.

Намміністра эканомікі таксама паведаміў, што ведамства і ў далейшым будзе прымаць меры па дзяржаўным рэгуляванні коштаў на сацыяльна значныя прадукты харчавання, каб не дапусціць рэзкага росту коштаў. «Усе меры будуць узаемазвязаныя з узроўнем прыбыткаў насельніцтва»,- цытуе БелТА слова Андрэя Тура.

«Прысутнасць на міжнародных выставах больш за 120 кампаній з васьмі краін далёкага і блізкага замежжа сведчыць пра тое, што фінансавы крызіс ідзе на спад, і міжнароднае супрацоўніцтва набывае новы імпульс», — заявіў прадстаўнік мінэканомікі на адкрыцці выстаў.

У выставах бяруць удзел вытворцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі, Латвіі, Нямеччыны. Арганізатарам выстаў і ўсіх мерапрыемстваў выступае выстаўнае прадпрыемства «Экспафорум» пры падтрымцы міністэрства гандлю, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні НАН Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки