Тур: эканоміка сёлета зноў будзе расці высокімі тэмпамі

14.05.2010 15:08
Архив Редакция

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур лічыць магчымым аднаўленне ў 2010 годзе высокіх тэмпаў эканамічнага росту, якія назіраліся да пачатку крызісу. Пра гэта намкіраўніка мінэканомікі заявіў 14 траўня на беларуска-в'етнамскім бізнэс-форуме, што праходзіць у Мінску.

«У цэлым тэндэнцыя запаволення (росту макраэканамічных параметраў — Тэлеграф) пераадольваецца. Ёсць шэраг важных абнадзейлівых зменаў, і гэта дазваляе нам будаваць вельмі амбіцыйныя планы на 2010 год. Мы прагназуем, што беларуская эканоміка сёлета зможа аднавіць высокія тэмпы росту, якія былі ўласцівыя ёй у дакрызісны перыяд», — цытуе намміністра БелТА.
Па словах Андрэя Тура, рабіць такія аптымістычныя прагнозы міністэрству эканомікі дазваляе рост ВУП у першыя чатыры месяцы гэтага года на 6,1% (у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года) і прыкладна такі рост прамысловай вытворчасці. 
Акрамя таго, адзначыў намкіраўніка эканамічнага ведамства, у краіне «актыўна ідзе працэс рэфармавання і лібералізацыі эканомікі». У якасці пацверджання сваіх слоў Андрэй Тур паведаміў, што для гэтых мэтаў улады ў 2009 годзе прынялі 56 нарматыўных актаў, адмянілі 22 падатковыя плацяжы, плануецца скараціць колькасць відаў дзейнасці, што падлягаюць ліцэнзаванню прыкладна на 60%.
Таксама, па словах намміністра, у Беларусі змяніліся падыходы да прыватызацыі, у выніку чаго цяпер яна стала спосабам прыцягнення стратэгічных інвестараў у эканоміку краіны, праводзіцца праца па лібералізацыі коштаўтварэння і ўдасканальваецца кантрольная дзейнасць.

Как вам новость?
Головоломки