Тур: Мытны саюз — магчымасць прасоўваць тавары за мяжу

14.02.2011 09:27
Архив Редакция

Мытны саюз адкрывае Беларусі вялікія магчымасці для прасоўвання сваіх тавараў за мяжу. Пра гэта 13 лютага заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур. Паводле яго слоў, вялікай перавагай для беларускіх прадпрымальнікаў з'яўляецца тое, што прыйсці са сваёй прадукцыяй на рынак трох краін з насельніцтвам каля 180 млн. чалавек яны могуць без мытных пошлінаў і плацяжоў. 

«Гэта каласальныя магчымасці для краіны, якая бліжэй за ўсё да Еўрасаюзу, з іх тэхналогіямі, стандартамі, якасцю жыцця», — сказаў намеснік міністра.

Андрэй Тур адзначыў, што раней многія напрамкі эканомікі было складана развіваць праз невялікі па аб’ёме ўнутраны рынак, цяпер жа з’яўляюцца дадатковыя нішы для прадпрымальных і ініцыятыўных. На думку намесніка міністра, перспектыўнымі сферамі ў гэтым напрамку з’яўляюцца лагістыка і транзіт.

Сярод іншых перавагаў Андрэй Тур адзначыў наяўнасць высокакваліфікаваных працоўных у Беларусі. Гэта, на думку намесніка міністра эканомікі, дазваляе ствараць вытворчасці, якія ў астатніх краінах Мытнага саюза недастаткова развітыя. «Гэта спосаб выхаду як бы на свой унутраны рынак, які, па сутнасці, з’яўляецца сусветным», — растлумачыў Андрэй Тур.

Тур: у 2011 годзе эканоміка Беларусі павінна працаваць больш эфектыўна

Андрэй Тур падкрэсліў, што ў 2011 годзе, абвешчаны годам прадпрымальнасці, беларуская эканоміка павінна зарабіць больш эфектыўна. Беларускі ўрад, па словах намесніка міністра, прыкладае для гэтага ўсе намаганні. У ліку чаканых вынікаў Андрэй Тур назваў зніжэнне выдаткаў на выпуск адной адзінкі валавага ўнутранага прадукту, актыўнае развіццё біятэхналогіі, хімічнай прамысловасці, укараненне інавацый у вытворчасць, перадае БелТА.

«Вельмі важна, каб у структуры ВУП на долю інавацыйнай прадукцыі да 2015 годзе прыпадала 15% пры цяперашніх 1,5%. Гэта будзе той стратэгічны рывок, які азначае, што ў краіне не толькі створаны ўмовы і прававая база, але і людзі гатовыя да вытворчасці інавацыйнага прадукту», — заявіў Андрэй Тур.

Намеснік міністра эканомікі таксама растлумачыў, што прадпрымальнасць — больш шырокае паняцце, чым прадпрымальніцтва, таму 2011 год мусіць стаць годам прадпрымальнасці не толькі для бізнэсоўцаў, але і для ўсіх грамадзян. Паводле слоў Андрэя Тура, кожны беларус павінен праявіць ініцыятыву, кемлівасць і актыўнасць, каб павысіць узровень і якасць свайго жыцця.

Как вам новость?
Головоломки