Тур: у Мінску пабудуюць дзве гідраэлектрастанцыі

07.07.2010 17:13
Архив Редакция

У сталіцы ў найбліжэйшай будучыні плануюць пабудаваць дзве гідраэлектрастанцыі. Пра гэта расказаў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Ігар Тур. Па словах Ігара Тура, новыя гідраэлектрастанцыі з'явяцца ў Шабанах і ў Драздах.

«Адна з іх будзе мець чатыры агрэгаты па 75 кілават, а на другой электрастанцыі будзе два агрэгаты па 250 кілават», — цытуе Ігара Тура «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Па словах начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення, прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прысутнічаў у пачатку працы гідраэлектрастанцыі на Чыжоўскім вадасховішчы. «Яна працуе ў аўтаматычным рэжыме, там абслугоўвальнага персаналу няма. І выпрацоўвае яна сёння каля паўтара мільёна кілават гадзін на год», — дадаў Ігар Тур.

Праграму будаўніцтва малых гідраэлектрастанцый у Мінскай вобласці зацвердзіў Мінаблвыканкам ў 2001 годзе. За гэты час у сталічным рэгіёне пабудавана сем малых ГЭС.

Как вам новость?
Головоломки