Тур: улады будуць рэгуляваць цэны манапалістаў

04.01.2011 15:04
Архив Редакция

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур, каментуючы Дырэктыву № 4, заявіў, што дзяржава будзе рэгуляваць цэны на прадукцыю манапалістаў і сацыяльныя тавары, а вытворца, імпарцёр і прадавец будуць несці поўную адказнасць за якасць тавараў і паслуг. На думку намесніка міністра, такая антыманапольная палітыка будзе спрыяць развіццю канкурэнтнага асяроддзя.

Між тым, як адзначыў Андрэй Тур, рэгуляванне коштаў не азначае магчымасць іх росту, перадае БелТА. «Яна (дырэктыва — Тэлеграф) накіравана ў цэлым на развіццё канкурэнтнай, добрасумленнай, паўнавартаснай адказнасці вытворцы, імпарцёра і прадаўца. А калі такая адказнасць ёсць, то кошты, нават калі яны адпушчаныя на волю, у такіх умовах не будуць расці, таму што яны абмежаваныя ўмовамі добрасумленнай канкурэнцыі», — заявіў чыноўнік.

Как вам новость?
Головоломки