Турак атрымаў сем гадоў за арганізацыю сэкс-тураў у Мінск

12.07.2010 10:56
Архив Редакция

Суд Цэнтральнага раёна Мінску вынес прысуд грамадзяніну Турцыі, які арганізоўваў сэкс-туры ў беларускую сталіцу. Злачынец быў звязаны з адной з турыстычных фірмаў, якія працуюць у Мінску, паведамілі ў праваахоўных органах сталіцы.

Мужчыну затрымалі супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Цэнтральнага РУУС, ГУУС Мінгарвыканкама і МУС Беларусі ў Мінску ў снежні 2009 года. Карыстаючыся сувязямі ў турыстычным бізнэсе, злачынца арганізоўваў для турыстаў, якія прыбывалі ў Беларусь, пікантную праграму, ключавым пунктам якой было аказанне інтымных паслуг прастытуткамі.
 
Сустрэчы з мінскімі путанамі арганізоўвалі на здымных кватэрах, а таксама ў нумарах дарагіх гатэляў. Кошт для заказчыкаў складаў у сярэднім 150 даляраў за гадзіну. З гэтай сумы турэцкі грамадзянін атрымліваў 50-80 даляраў «камісійных». Большую частку ягоных кліентаў складалі госці з Турцыі, паведамляе БелТА.

Суд прызнаў грамадзяніна Турцыі вінаватым у здзяйсненні злачынства, якое прадугледжана арт. 171 «Выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй» КК Беларусі і асудзіў яго на сем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Аднак прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. На працягу дзесяці дзён з дня абвяшчэння асуджаны мае права яго абскардзіць.

Как вам новость?
Головоломки