Турцыя абяцае дапамагчы Беларусі з інтэграцыяй у еўраструктуры

18.05.2010 14:12
Архив Редакция

Турцыя працягне аказваць Беларусі дапамога ў дасягненні стандартаў і дэмакратыі, прынятых у Еўрапейскім Саюзе, а таксама падчас інтэграцыі ў еўрапейскія структуры. Пра гэта на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Барысам Батурам 18 траўня ў Мінску заявіў турэцкі палітык Рэха Чамураглу.

Па словах кіраўніка дэлегацыі групы міжпарламенцкага супрацоўніцтва «Турцыя — Беларусь» Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі, яго краіна «прызнае і лічыць Беларусь неаддзельнай часткай еўрапейскай цывілізацыі». Такога меркавання, адзначыў Рэха Чамураглу, прытрымліваецца і кіраўнік дэлегацыі Турцыі ў Радзе Еўропы, пра што ён і прасіў паведаміць Барысу Батуру, перадае БелаПАН.
Турэцкі парламентарый паведаміў, што да канца гэтага лета плануецца візіт у Беларусь міністра замежных спраў Турцыі. 
Турцыя можа адмяніць візы для беларусаў
17 траўня ў Анкары на палітычных кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін была разгледжана магчымасць адмены візаў для ўзаемных паездак грамадзянаў Беларусі і Турцыі.
Як паведамляе БелТА, беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліў намеснік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі, турэцкую — ягоны калега Унал Чэвікез.
Падчас кансультацый быў разгледжаны шырокі спектр тэмаў, уключаючы палітычныя адносіны, узаемадзеянне на міжнароднай арэне, гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, кантакты ў вобласці культуры, адукацыі і турызме, консульскія пытанні.

Как вам новость?
Головоломки