Турыст з Беларусі ў Крыме закуў малалетняга сына ў ланцугі

21.07.2010 11:04
Архив Редакция

Праваахоўнікі Крыму ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі 40-гадовага грамадзяніна Беларусі, які ў выглядзе пакарання закуў свайго сына ў ланцугі. Бацька з сынам, грамадзяне Беларусі, прыехалі на адпачынак у Крым і спыніліся ў сяле Міхайлаўка Сакскага раёна, паведамілі ў галоўным упраўленні МУС Украіны ў Крыме.

Як расказала дзіця, яны з бацькам прыехалі на адпачынак прыблізна ў 20-х датах чэрвеня, бацька яго трымаў у доме, біў, а ўвечары 18 ліпеня за дрэнныя паводзіны абматаў вакол шыі металічны ланцуг, які замкнуў на замок, перадае Корреспондент.net.Хлопчыку ўдалося збегчы і звярнуцца ў міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі самастойна зняць з дзіцяці ланцуг не здолелі. Вызваліць дзіця ад кайданоў удалося прыбылым у аддзяленне міліцыі супрацоўнікам МНС, якія прымянілі гідраўлічны інструмент.Пасля гэтага хлопчык быў неадкладна дастаўлены ў Сакскую лякарню, дзе яму была аказана дапамога, праведзена абследаванне судова-медыцынскім экспертам і лекарамі. Ягонаму жыццю нічога не пагражае, дзіця знаходзіцца у нармальным стане, але на шыі, грудной клетцы і на паверхні яго сцёгнаў ёсць пашкоджанні.У цяперашні момант па дадзеным факце праводзіцца праверка ў мэтах прыняцця правамернага рашэння ў адпаведнасці з дзейным украінскім заканадаўствам.