Turkcell пералічыла 100 млн. даляраў за «БеСТ»

31.12.2010 15:30
Архив Редакция

Турэцкая тэлекамунікацыйная кампанія Turkcell, выконваючы ўмовы пагаднення па набыцці акцый ЗАТ "Беларуская сетка тэлекамунікацый" — гандлёвая марка life:), пералічыла 100 млн. даляраў беларускім уладам. Наступны плацёж на 100 млн. даляраў кампанія здзейсніць пасля атрымання ЗАТ «БеСТ» дадатнага гадавога даходу. 

На дадзены момант заснавальнікамі ЗАТ «БеСТ» Turkcell Group (80%) і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (20%). Абаненцкая база аператара life:) складае каля 1,5 млн. карыстальнікаў, перадае БелаПАН.

Як паведамлялася раней, пагадненне аб куплі 80% акцый беларускага мабільнага аператара «БеСТ» Turkcell падпісала ў 2008 годзе. Згодна з дамовай, У адпаведнасці з кантрактам турэцкая кампанія павінна пералічыць грошы ў некалькі этапаў. Першы плацёж адбыўся ў канцы жніўня 2008 года (300 млн. даляраў), другі — 31 снежня 2009 (100 млн. даляраў).

Как вам новость?