У 2010 годзе Беларусь стала трэцяй у СНД па росце ВУП

10.02.2011 15:16
Архив Редакция

Сярод краін Садружнасці незалежных дзяржаў Беларусь у 2010 годзе стала трэцяй па росце валавага ўнутранага прадукту. Паводле дадзеных Міждзяржаўнага статыстычнага камітэту СНД, ВУП Беларусі ў 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам вырас на 7,6%. 

У сярэднім па краінах СНД ВУП за справаздачны перыяд павялічыўся на 4,5%. Лідарамі па росце ВУП у СНД сталі Узбекістан (8,5%) і Туркменістан (8%). У Малдове ў 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам ВУП вырас на 7%, у Таджыкістане — на 6,5%, у Азербайджане і Украіне — на 5%, у Расіі — на 4%, у Арменіі — на 2,6%.

Адзінай краінай СНД, дзе было зафіксавана падзенне ВУП стаў Кыргызстан. Тут ўзровень ВУП за справаздачны перыяд знізіўся на 1,4%.

Как вам новость?
Головоломки