У 2010 годзе ў Беларусі пабывала 4,1 млн. замежнікаў

12.01.2011 17:06
Архив Редакция

Дырэктар дэпартаменту па турызме мінспорту і турызму Вадзім Кармазін паведаміў, што за 2010 год Беларусь наведала 4,1 млн. грамадзян іншых дзяржаў, што складае 120% у параўнанні з 2009 годам. З іх не менш за 102 тыс. чалавек прыязджала ў краіну праз турбюро. "У цэлым у 2010 годзе турызм у Беларусі развіваўся дынамічна", — заявіў кіраўнік дэпартаменту.

Са студзеня па лістапад 2010 года краіна аказала платных турыстычных і экскурсійных паслуг на 447 млрд. рублёў (146,557 млн. даляраў). Гэта на 35% больш, чым за адпаведны перыяд 2009 года. Больш за ўсё такіх паслуг было аказана ў Мінску (65,8%), у выніку чаго турыстычныя арганізацыі сталіцы атрымалі 294 млрд. рублёў прыбытку (96,393 млн. даляраў).

Па аб’ём платных турыстычных і экскурсійных паслуг за студзень — лістападзе 2010 лідзіруе Гомельская вобласць — 9,2% ад агульнай колькасці па Беларусі (41 млрд. рублёў, або 13,442 млн. даляраў). Аб’ём паслуг па Віцебскай вобласці склаў 6,1% ад агульнарэспубліканскага (27 млрд. рублёў, або 8,852 млн. даляраў), па Брэсцкай — 5,6% (25 млрд. рублёў, або 8,196 млн. даляраў), па Магілёўскай — 5, 3% (24 млрд. рублёў, або 7,869 даляраў), па Мінскай — 4,7% (21 млрд. рублёў, або 6,885 млрд. даляраў), па Гарадзенскай — 3,4% (15 млрд. рублёў, або 4,918 млн. даляраў).

Как вам новость?
Головоломки