У 2010 годзе ўклады беларусаў павялічыліся на 1,46 млрд. даляраў

14.12.2010 11:49
Архив Редакция

Уклады беларусаў у рублях і замежнай валюце ў банках на пачатак снежня склалі больш за 22,5 трлн. рублёў. За 11 месяцаў 2010 года яны павялічыліся больш чым на 24% або на 4,4 трлн. рублёў (1,46 млрд. даляраў).

Дэпазіты ў нацыянальнай валюце за мінулы перыяд выраслі на 23,2%, а ў замежнай — на 17,8% і склалі адпаведна каля 9,9 трлн. рублёў (каля 4,2 млрд. даляраў), паведамілі ў Нацбанку.

«Нацыянальны банк надае ўвагу падтрыманню на досыць высокім станоўчым ў рэальным выражэнні ўзроўні ставак па рублёвых укладах, прыкладае намаганні па іх абароне ад інфляцыі. Да таго ж даходы грамадзян ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскіх укладах не абкладаюцца падаткам», — адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

Как вам новость?
Головоломки