У 2010 годзе перапрацоўка нафты ў Беларусі знізілася на 21,5%

16.12.2010 15:20
Архив Редакция

Нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі ў студзені-лістападзе 2010 года знізіла аб'ём вытворчасці на 21,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года да 25138,6 млрд. рублёў (8,242 млрд. даляраў). Такія дадзеныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аднак у той жа час, у лістападзе 2010 года вытворчасць вырасла на 11,3% у параўнанні з лістападам 2009 года і на 4,1% у параўнанні з кастрычнікам 2010 года, паведамляе АФН.

Вытворчасць аўтамабільнага бензіну за 11 месяцаў знізілася на 5,1% да 2,848 млн. тон, дызпаліва — на 17,6% да 4,894 млн. тон, паліўнага мазуту — на 29,6% да 3,942 млн. тон, пячнога бытавога паліва — на 37,8% да 350,2 тыс. тон.

Выпуск змазачных алеяў павялічыўся на 4,2% да 113,8 тыс. тон, біядызельнага паліва — на 62,1% да 751,7 тыс. тон.

Аб’ём здабычы нафты за апошнія адзінаццаць месяцаў склаў 1,557 млн. тон, паменшыўшыся на 1,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у студзені-кастрычніку 2010 года Беларусь скараціла імпарт нафты на 35,7% у параўнанні з студзенем-кастрычнікам мінулага года да 11,5 млн. тон.

У маі-кастрычніку гэтага года было імпартавана 1,3 млн. тон венесуэльскай нафты. Імпарт нафты з Расіі ў студзені-кастрычніку 2010 года склаў 10,2 млн. тон, што на 43,2% менш, чым у студзені-кастрычніку 2009 года.

Как вам новость?
Головоломки