У 2010 годзе ўпершыню ў школу пайшло 86,3 тыс. дзяцей

01.09.2010 12:11
Архив Редакция

У Беларусі 1 верасня 2010 года ў школу пайшло 950 тыс. вучняў, у тым ліку каля 86,3 тыс. першакласнікаў. У гэты дзень усім першакласнікам уручаць кнігі "Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь першакласніку", а першы ўрок ва ўсіх беларускіх школах пройдзе па тэме "Беларусь — краіна маёй будучыні".

У гэтым годзе колькасць школьнікаў паменшылася на 33,4 тыс., а першакласнікаў засталася практычна нязменнай. На сённяшні дзень у Беларусі дзейнічае 3,5 тыс. навучальных устаноў, у тым ліку 214 гімназіяў, 29 ліцэяў, 3 кадэцкія вучыльні і шэсць вучэбна-педагагічных комплексаў сярэдняя школа (гімназія) — каледж мастацтваў, паведамляе БелаПАН. За год колькасць агульнаадукацыйных устаноў скарацілася на 59. У той жа час адкрылася шэсць новых сярэдніх школ.

43% навучальных устаноў Беларусі праводзяць навучанне на рускай мове, 52% — на беларускай, у астатніх — двухмоўе. Пры гэтым усе школьныя прадметы на беларускай мове вывучаюць 18% вучняў, на рускай — 77%, астатнія — на дзвюх мовах.

У новым навучальным годзе вучняў чакае шэраг новаўвядзенняў. Так, напрыклад, у школах уводзіцца дадатковы час для вывучэння замежнай мовы. У агульнаадукацыйных школах на іх вывучэнне гэтага часу адводзіцца тры гадзіны на тыдзень, у гімназіях — пяць. Акрамя таго, на занятках па замежнай мове клас падзеляць на тры падгрупы (раней дзялілі на дзве).

Акрамя таго, як раней перадаваў Тэлеграф, у новым навучальным годзе з 1 па 11 класы ўводзяць вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Асновы праваслаўнай культуры. Праваслаўныя святыні ўсходніх славянаў».

Акрамя таго, у новым навучальным годзе ў беларускіх школах змяняюцца гігіенічныя патрабаванні да школьнай мэблі, арганізацыі грамадскай працы школьнікаў на тэрыторыі навучальнай установы, а таксама харчавання дзяцей.

Как вам новость?
Головоломки