У 2010 годзе расходы Нацбанка на 93,7 млрд рублёў перавышалі даходы

22.06.2011 12:17
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі па выніках 2010 года атрымаў прыбытак у памеры 124 млрд рублёў. Выдаткі ж галоўнага банка краіны за мінулы год склалі 217,7 млрд рублёў. Такім чынам выдаткі Нацбанка на 93,7 млрд рублёў перавышалі яго прыбытак. Справаздачнасць Нацбанка за 2010 год зацвердзілі 20 чэрвеня 2011 годзе указам № 258.

99,2 млрд рублёў прыбытку пералічылі ў рэзерв Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі ўкладаў фізічных асоб, 22,8 млрд рублёў — у рэзервовы фонд, 2 млрд рублёў — у фонд пазык, перадае АФН.

79,8 млрд рублёў выдаткаў пайшлі на капітальныя ўкладанні. Баланс галоўнага банка краіны ацэньваецца ў 48,9 трлн рублёў.

Как вам новость?
Головоломки