У 2010 годзе Украіна транспартуе ў Беларусь 1,3 млн. тон нафты

12.11.2010 16:09
Архив Редакция

Генеральны дырэктар кампаніі "БНК Украіна" (даччынае прадпрыемства ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія") Мікалай Васілевіч заявіў, што пастаўкі нафты з Венесуэлы праз Украіну для Беларусі ў 2010 годзе складуць 1,3 млн. тон. Па словах кіраўніка кампаніі, на 1 лістапада праз тэрыторыю Украіны транспартавана 820 тыс. тон венесуэльскай нафты. "Штомесяц ідзе каля 240 тыс. тон", — растлумачыў Мікалай Васілевіч.

Гендырэктар кампаніі паведаміў, што планы паставак на 2011 год цяпер узгадняюцца. Мікалай Васілевіч не выключыў, што ў наступным годзе нафта працягне паступаць па чыгунцы нараўне з пастаўкамі па нафтаправодах Адэса — Броды і «Дружба», перадае РБК.

Мікалай Васілевіч паведаміў, што «БНК Украіна» ў 2010 годзе павялічыць імпарт беларускіх нафтапрадуктаў на Украіну ў параўнанні з 2009 годам ў тры разы — да 1,8 млн. тон. Паводле яго слоў, гэта звязана са змяненнем схемы паставак. «У 2009 годзе былі яшчэ давальцы, праз якіх завезлі каля 1,5 млн. тон, цяпер яны сышлі, засталіся толькі мы», — заявіў гендырэктар кампаніі. «З некалькімі нафтабазамі заключаны дамовы захоўвання. Пачынаем пашырэнне штату, каб максімальна ахопліваць рынкі», — дадаў Мікалай Васілевіч.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у лістападзе гэтага года Украіна плануе пусціць 80 тыс. тон венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод па нафтаправодзе «Адэса — Броды». Як растлумачыў міністр паліва і энергетыкі Украіны Юры Бойка, гэта будзе спробны пуск. Міністр таксама падкрэсліў, што гаворка ідзе не аб замене чыгуначнага транзіту, а аб дадатку да яго.
 
У канцы кастрычніка Украіна і Беларусь падпісалі сярэднетэрміновы кантракт на транзіт нафты па сістэме «Адэса-Броды» ў аб’ёме да васьмі мільёнаў тон на год. Дакумент прадугледжвае транспартоўку венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Кантракт заключылі ААТ «Укртранснафта» і РУП «Гомельтранснафта Дружба».

Как вам новость?
Головоломки