У 2011 годзе Беларусь паставіць у Расію 200 тыс. тон цукру

03.11.2010 16:45
Архив

Беларусь у 2011 годзе паставіць у Расію 200 тыс. тон бураковага цукру, у Казахстан - 50 тыс. тон. "Мы ў рамках Мытнага саюза праз асацыяцыю вытворцаў цукру Беларусі, Казахстана і Расіі вызначылі, колькі будзе выраблена цукру і колькі будзе пастаўлена цукру на тэрыторыі краін саюза", - сказаў 3 лістапада старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Іван Данчанка.

Спецыяліст адзначыў, што ў 2010 годзе ў Расію будзе пастаўлена 184 тыс. тон бураковага цукру, перадае БелаПАН.

Па словах кіраўніка канцэрну, раней, паводле міжурадавых дамоўленасцяў, Беларусь абмяжоўвала аб’ёмы паставак цукру ў Расію. «Цяпер мы дамаўляемся на ўзроўні вытворцаў, гэта чыста камерцыйныя дамоўленасці», — сказаў Іван Данчанка.