У 2011 годзе Беларусь стала імпартаваць у 1,5 разы больш нафты

20.06.2011 16:36
Архив Редакция

Беларусь павялічыла імпарт нафты ў студзені-красавіку 2011 года на 45,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года. За першы квартал Беларусь імпартавала 6,1 млн тон "чорнага золата", паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У той жа час экспарт нафтапрадуктаў у студзені-красавіку склаў 4,3 млн тон, павялічыўшыся на 40,8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года, у тым ліку ў краіны СНД — 807,6 тыс. тон (на 45,4 % больш), у краіны па-за СНД — 3,5 млн тон (на 39,8% больш).

З краін СНД Беларусь імпартавала 5,37 млн тон нафты (на 28,3% больш, чым у студзені-красавіку 2010 года), у тым ліку 4,93 млн тон — з Расіі (на 17,8% больш, чым у студзені -красавіку 2010 года). З краін па-за СНД (Венесуэлы) было імпартавана 736,8 тыс. тон нафты, перадае «Агенцтва фінансавых навінаў».

Імпарт нафтапрадуктаў склаў 1,09 млн тон, што ў 5,6 раза больш, чым у студзені-красавіку 2010 года. У тым ліку 1,037 млн тон з Расіі (у 5,6 раза больш), 50,2 тыс. тон з Казахстана і 7,9 тыс. з краін па-за СНД.

Імпарт прыроднага газу ў студзені-красавіку склаў 7,8 млрд кубаметраў, што на 1,1% менш у параўнанні з студзенем-красавіком 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки