У 2011 годзе "Беларуснафта" плануе пабудаваць 30 АЗС

14.02.2011 15:30
Архив Редакция

Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" ў 2011 годзе плануе пашырыць фірмовую сетку аўтазаправачных станцый і пабудаваць у Беларусі больш за 30 АЗС. Як заявілі ў кампаніі, гэта "дасць магчымасць умацаваць пазіцыі буйнейшага аператара Беларусі ў сферы раздробнай рэалізацыі нафтапрадуктаў".

У 2010 годзе даччыныя прадпрыемствы аб’яднання «Беларуснафта» адкрылі 25 новых АЗС, 16 з іх з’яўляюцца шматпаліўнымі станцыямі, дзе рэалізуюцца ўсе віды маторнага паліва. Акрамя таго, у мінулым годзе яшчэ 13 АЗС былі рэканструяваны.

Фірмовая сетка аб’яднання «Беларуснафта» ўключае 484 АЗС. Гэта дзве траціны ўсіх аўтазаправачных комплексаў краіны. Праз гэтую сетку рэалізуецца каля 70% аўтамабільнага паліва ў раздроб у Беларусі.

Збытавая сетка аб’яднання «Беларуснафта» на сённяшні дзень з’яўляецца найбуйнейшай у Беларусі. На пачатак 2011 года ў яе склад уваходзіць 480 аўтазаправачных і 182 аўтагазазаправачных станцый.

Как вам новость?
Головоломки