У 2011 годзе ў два разы менш беларусаў задэкларавала свае даходы

11.02.2011 11:37
Архив Редакция

У студзені 2011 года ў падатковыя органы Беларусі дэкларацыі аб даходах, атрыманых у 2010 годзе, прадставіла больш за 3,2 тыс. грамадзян. Як адзначылі ў Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі, у студзені 2010 года падатковых дэкларацый было пададзена на 50% больш. Больш за ўсё дэкларацый прадстаўлена жыхарамі Мінску — больш за 1,3 тыс. чалавек, менш за ўсё — жыхарамі Віцебскай вобласці — 198 чалавек. 

У Міністэрстве па падатках і зборах лічаць, што колькасць прадстаўленых дэкларацый знізілася праз змены ў падатковым заканадаўстве, якія прадугледжваюць пашырэнне льготаў для плацельшчыкаў.

Паводле апошніх зменаў, не падлягаюць абавязковаму дэклараванню даходы грамадзян, атрыманыя ад іншых фізічных асоб па дамовах дарэння, калі іх памер не перавысіў 17,5 млн. рублёў.

Акрамя таго, грамадзяне, якія атрымалі ў 2010 годзе аўтарскія ўзнагароджанні або ўзнагароджанні за стварэнне, выкананне або іншае выкарыстанне твораў навукі, літаратуры і мастацтва, а таксама ўзнагароды аўтарам вынаходак, карысных мадэляў, прамысловых узораў і іншых вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, маглі непасрэдна пры яго атрыманні ажыццявіць прафесійны падатковы вылік. У гэтым выпадку такім грамадзянам таксама няма неабходнасці звяртацца ў падатковы орган па атрыманне гэтага выліку.

Як раней перадаваў Тэлеграф, падаць у падатковыя органы па месцы прапіскі (рэгістрацыі) дэкларацыю аб даходах, атрыманых у 2010 годзе, грамадзяне Беларусі могуць да 1 сакавіка 2011 года. У абавязковым парадку аб атрыманых даходах у падатковыя органы заяўляюць фізічныя асобы — рэзідэнты Беларусі па даходах, атрыманых за мяжой або з-за мяжы.

Грамадзяне, якія не маюць асноўнай працы і не абавязаныя прадстаўляць дэкларацыі, якія жадаюць атрымаць сацыяльныя і маёмасныя вылікі па даходах, атрыманых у 2010 годзе, могуць падаць падатковую дэкларацыю пасля 1 сакавіка 2011 года. Да падатковай дэкларацыі неабходна прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы і вылікі.

Как вам новость?
Головоломки