У 2011 годзе ССНУ Беларусі правядуць уступныя іспыты па адзіных заданнях

27.08.2010 09:04
Архив Редакция

Ва ўсіх беларускіх сярэдне-спецыяльных навучальных установах у 2011 годзе будуць праводзіць уступныя пісьмовыя экзамены па адзіным заданнях. Акрамя таго, уступныя іспыты пройдуць у адзін дзень. Гэта пазбавіць абітурыентаў магчымасці спісаць або даведацца заданні загадзя.

Такую сістэму правядзення экзаменаў ужо апрабавалі сёлета па некаторых прадметах, перадае СТВ.

Акрамя таго, у міністэрстве адукацыі плануюць сур’ёзна прааналізаваць сітуацыю, якая склалася ў беларускіх ССНУ: мінулая ўступная кампанія паказала, што цікавасць абітурыентаў да сярэдняй спецыяльнай адукацыі істотна знізілася.

Как вам новость?
Головоломки