У Адэсе пачалі разгружаць другі танкер венесуэльскай нафты для Беларусі

21.06.2010 09:46
Архив Редакция

У ноч з 19 на 20 чэрвеня на нафтагазавым тэрмінале ў порце Адэсы пачалася выгрузка 80 147 тон венесуэльскай нафты, дастаўленай танкерам для Беларусі і скончыцца да 23:00 21 чэрвеня.

Калі венесуэльскую нафту зліюць у берагавыя ёмістасці, пачнецца далейшая дастаўка партыі прадукту па чыгунцы з Адэсы на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, перадае БелТА.

Таксама ў дыспетчарскай нафтагазавага тэрмінала порта расказалі, што наступны танкер з Венесуэлы з 80 тыс. тон нафты прыбудзе ва ўкраінскі горад 29 чэрвеня.

Раней беларускі бок дамовіўся з кіраўніцтвам Украіны аб тым, што за 12 месяцаў гэтага года праз марскі гандлёвы порт Адэсы будзе пастаўлена для перапрацоўкі на Мазырскі НПЗ каля чатырох мільёнаў тон венесуэльскай нафты.

Как вам новость?
Головоломки