У адміністрацыйных і вытворчых будынках адключылі ацяпленне

06.04.2010 09:34
Архив Редакция

Начальнік кіравання камунальнай гаспадаркі і энергетыкі міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун заявіў, што ў Беларусі адключылі ацяпленне ў адміністрацыйных і вытворчых будынках. "Адключэнне ацяплення пакуль не тычыцца жылога фонду, хоць у асобных рэгіёнах — у прыватнасці ў Брэсцкай вобласці — такое рашэнне было прынята", — адзначыў службовец.

«У Брэсцкай вобласці вырашылі адключыць ацяпленне, таму што тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці дзён складала плюс восем градусаў. Але казаць, што там ужо завяршыўся ацяпляльны сезон, пакуль няма падстаў: калі тэмпература паветра будзе паніжацца і стане ніжэй за восем градусаў, батарэі ў кватэрах адразу ўключаць», — падкрэсліў прадстаўнік мінжылкамгаса, паведамляе БелТА.

Па словах Анатоля Шагуна, звычайна ацяпляльны сезон у Беларусі завяршаецца да 20 красавіка, а рашэнне пра адключэнне ацяпленння па кожным горадзе прымаюць мясцовыя органы ўлады з улікам паказчыкаў сярэднясутачнай тэмпературы паветра.

Службовец паведаміў, што ў першую чаргу ацяпленне адключаюць у адміністрацыйных будынках і жылым сектары, у апошнюю — у дзіцячых садках, школах і лякарнях.

Как вам новость?
Головоломки