У АЭП створаць механізмы аховы таварных знакаў

04.02.2011 12:26
Архив Редакция

За 2011 год на тэрыторыі АЭП распрацуюць механізмы аховы таварных знакаў, заявіла 3 лютага намесніца гендырэктара Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасці Беларусі Наталля Баркун. "Роля таварнага знака ў прасоўванні прадукцыі значна павышаецца, асабліва калі гаворка ідзе аб стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы", — сказала яна. 

Стварэнне АЭП аблегчыць пастаўкі прадукцыі ў краіны, аднак павысіць адказнасць вытворцаў пры рабоце з таварамі, пазначанымі таварнымі знакамі, адзначыла Наталля Баркун падчас рэспубліканскаЙ нарады ў мінгандлю.

Перад вывазам прадукцыі ў іншыя дзяржавы вытворцы павінен праверыць, ці выкананыя правы трэціх асоб, прагледзеўшы для гэтага рэестр таварных знакаў па базе ў інтэрнэце. «Гэта правільная палітыка — не парушаць правоў інтэлектуальнай уласнасці іншых вытворцаў. І сувязі з гэтым неабходна зарэгістраваць свой таварны знак яшчэ да пачатку паставак на тэрыторыю іншай краіны», — цытуе прадстаўніка Цэнтра інтэлектуальнай уласнасці БелТА.

Таксама трэба ўзгадніць адзіныя патрабаванні да таварных знакаў. Асабліва гэта датычыцца знакаў, створаных падчас СССР — замест іх трэба распрацоўваць новыя, цікавыя і арыгінальныя. Так, гандлёвы знак на шакаладныя цукеркі «Алёнка» зарэгістраваны ў Расіі, Беларусі і Казахстане. Аднак гэты шакалад можна прадаваць выключна ў гэтых дзяржавах, не вывозячы у іншыя. Нягледзячы на тое, што ў гэтым выпадку больш правільна сказаць пра рэцэптуры на цукеркі, а не аб гандлёвым знаку, таму што афармленне і этыкетка ў вытворцаў розныя.

Ёсць таксама пытанні па афармленні таварных знакаў за мяжой — ёсць працэдура іх рэгістрацыі ў некалькіх краінах адначасова. Як сцвярджае супрацоўніца цэнтру, у 2010 годзе таварных знакаў было зарэгістравана асабліва шмат — ад агульнай колькасці заяўленых за мяжу таварных знакаў паступіла чвэрць усіх пададзеных заявак за іх гісторыю.

Таварны знак, як лічыць Наталля Баркун, павінен з’яўляцца інструментам канкурэнтнай барацьбы, быць прывабным знешне і ўключаць у сябе тое, на што чалавек з боку зверне ўвагу ў першую чаргу — упакоўку, этыкетку, дызайн, форму. Таварным знакам можа быць і сам прадукт.

Баркун: укладвайце грошы ў рэкламу

Таксама, на думку спецыялісткі, вытворцам трэба памятаць аб рэкламе. «Спачатку вы ўкладвае грошы ў рэкламу, каб зрабіць свой таварны знак вядомым, а потым таварны знак робіць вашу рэкламу на рынку вядомай», — заўважыла Наталля Баркун. Яна рэкамендуе ствараць таварныя знакі крэатыўнымі і арыгінальнымі замест капіявання шаблонаў.

«Беларускія вытворцы пачынаюць усведамляць важнасць рэгістрацыі таварнага знака, як у сябе ў краіне, так і за мяжой», — мяркуе начальнік упраўлення экспартаваных таварных знакаў Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасці Дзяніс Нядвецкі.

Ён лічыць, што «лепш папярэдзіць праблему, чым потым пажынаць плён уласнай няспрытнасці, калі тавары могуць спыніць на мяжы і не прапусціць у іншую краіну толькі з-за таго, што няма адпаведнай рэгістрацыі таварнага знака або парушаюцца правы інтэлектуальнай уласнасці асобаў у краіне пастаўкі».

Дзяніс Нядвецкі паведаміў, што тэрмін дзеяння рэгiстрацыi таварнага знака складае дзесяць гадоў з моманту падачы заяўкі ў Цэнтр, каб яго падоўжыць на наступныя дзесяць гадоў, ўладальніку неабходна падаць заяву на працягу апошняга года дзеяння. Саюзам, асацыяцыяў і іншым аб’яднанням юрыдычных асобаў дазволена рэгістраваць калектыўныя таварныя знакі. Такія знакі і права на іх выкарыстанне немагчыма перадаць іншым асобам.

У Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці за 2010 год па пытаннях прымянення і рэгістрацыі таварных знакаў звярнулася 20 тыс. заяўнікаў, прайшлі навучанне 4,7 тыс. спецыялістаў з розных рэгіёнаў рэспублікі.

Как вам новость?
Головоломки