У Аршанскім раёне пенсіянер засек былую жонку сякерай

15.05.2010 12:22
Архив Редакция

63-гадовы жыхар вёскі Брухава Аршанскага раёна засек сваю былую жонку сякерай. Падчас сваркі пасля распіцця спіртных напояў ён нанёс жанчыне некалькі смяротных удараў сякерай у галаву.

На раніцу, раскаяўшыся ў зробленым, мужчына паведаміў пра здзейсненае злачынства ў сельсавет, перадае БелТА. Па факце забойства ў дачыненні да жыхара Аршанскага раёна ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?