У аўтакатастрофе загінуў беларускі штангіст

22.04.2011 15:03
Архив Редакция

Беларускі штангіст Сяргей Лагун загінуў у аўтамабільнай катастрофе. У машыне з Сяргеем быў яшчэ адзін беларускі цяжкаатлет Яўген Жарнасек, які цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі.

Сяргей Лагун — удзельнік Алімпійскіх гульняў, срэбны і бронзавы прызёр чэмпіянату свету, чэмпіён свету і Еўропы сярод юніёраў, перадае БелТА.

Яўген Жарнасек на чэмпіянаце Еўропы, які на нядаўна завяршыўся ў расійскай Казані, у вагавой катэгорыі звыш 105 кг заняў 4-е месца ў дваябор’і.

Как вам новость?
Головоломки