У аварыі на МКАД загінуў 25-гадовы кіроўца

16.05.2011 09:36
Архив Редакция

У суботу, 14 траўня, каля паўночы 25-гадовы кіроўца аўтамабіля Audi, не меў правоў на кіраванне, рухаючыся па 17-ым кіламетры МКАД з боку вуліцы Ташкенцкай у бок Ігуменскага тракта, урэзаўся ў грузавік МАЗ. У выніку сутыкнення кіроўца Audi ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Мінску.

МАЗ праводзіў палівальныя працы і рухаўся ў прамым спадарожным кірунку па крайняй левай паласе, перадае БелТА.

Іншае цяжкае ДТЗ адбылося таксама 14 траўня каля 09:45. 23-гадовы кіроўца МАЗа, рухаючыся па праспекце Любімава з боку вуліцы Сямашкі ў напрамку вуліцы Каралінскай. насупраць дома 25а па вуліцы Сямашкі выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Peugeot. 31-гадовы кіроўца легкавіка, які рухаўся ў прамым сустрэчным напрамку, у выніку ДТЗ атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені і адкрыты пералом левага сцягна, а 70-гадовая пасажырка, што ехала разам з ім, — закрытую чэрапна-мазгавую траўму і пераломам рабра.

Усяго за 14 траўня ДАІ Мінску зарэгістравала 106 дарожна-транспартных здарэнняў, пяць ДТЗ з пацярпелымі, у якіх два чалавекі загінулі, сямёра атрымалі раненні. 22 кіроўцы былі затрыманы за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, 24 кіроўцы не мелі права кіравання транспартнымі сродкамі. За перавышэнне хуткасці да адказнасці прыцягнулі 254 кіроўцы, за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў — 88 кіроўцаў, таксама да адказнасці прыцягнулі 151 пешахода.

Как вам новость?
Головоломки