У аварыі на МКАД загінула адразу шэсць маладых людзей

21.06.2010 14:36
Архив Редакция

На 22-м кіламетры мінскай кальцавой дарогі аўтамабіль на хуткасці выехаў з праезжай часткі і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. У выніку аварыі загінулі ўсе шасцёра пасажыраў.

Паводле інфармацыі міністэрства ўнутраных спраў, у аўтамашыне Fiat Bravo, якая належала непрацоўнай мінчанцы 1991 года нараджэння, знаходзілася шэсць чалавек: гаспадыня, мінчук (1989 года нараджэння), жыхарка паселішчы Гатава Мінскага раёна (1989), жыхарка Браслава (1990), невядомыя мужчына і жанчына.

З прычыны вельмі моцных пашкоджанняў аўтамабіля следча-аператыўнай групе МУС, якая выбывала на месца ДТЗ, вызначыць, хто з пацярпелых кіраваў аўтамабілем падчас здарэння, не ўдалося.

Как вам новость?
Головоломки