У Азаранкі дыягнаставалі страсенне мозгу

02.09.2010 12:21
Архив Редакция

1 верасня ў другім раундзе US Open у першым сэце сустрэчы з аргентынкай Хісэляй Дулкай беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка страціла прытомнасць. Спартсменка адмовілася працягваць матч праз галаўны боль і яе даставілі ў найбліжэйшы шпіталь для дыягностыкі, дзе лекары знайшлі ў яе лёгкае страсенне мозгу. Пра гэта паведаміла прадстаўніца адміністрацыі турніру.

«З павагі да яе прыватнай жыцця мы не можам паведамляць ніякія дадатковыя дэталі. Аднак мы можам сказаць, што інцыдэнт, верагодна, не звязаны з цеплавым ударам (тэмпература ў Нью-Ёрку дасягае цяпер 35°С у ценю — Тэлеграф)», — падкрэсліла яна, перадае «Беларускі партызан».
 
Пазней Вікторыя Азаранка прызналася, што стукнулася галавой, рыхтуючыся да матчу. «Я разміналася ў трэнажорнай зале перад матчам з Хісэляй Дулкай і ўпала падчас спрынту. Я ўпала наперад і стукнулася рукой і галавой. Перад матчам мяне праверылі медыкі, потым яны былі недалёка ад корту і сачылі за маім станам. Па ходзе матчу мне пагоршала, пачала балець і круціцца галава. У мяне з’явіліся праблемы са зрокам, і перад падзеннем я адчула слабасць. Мяне адвезлі ў шпіталь, каб правесці некалькі тэстаў, і дыягнаставалі лёгкае страсенне мозгу», — распавяла спартсменка.

Как вам новость?
Головоломки