У Бабруйску выпадкова выявілі 125 артылерыйскіх снарадаў

15.05.2010 11:09
Архив Редакция

Увечары 14 траўня буйны арсенал боепрыпасаў быў выяўлены на тэрыторыі былой вайсковай часткі ў Бабруйску. Пры дэмантажы паліўнай цыстэрны было выяўлена 125 артылерыйскіх снарадаў.

Выяўлены арсенал таксама складаецца з  470 запалаў да ручных гранат, 34 донных, 33 артылерыйскіх, 2 мінных узрывальнікаў, 5 тыс. патронаў. Як паведамляе БелТА, боепрыпасы абясшкоджаны групай размініравання вайсковай часткі 5527.

Как вам новость?